Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы — гэта музей з развітай структурай фондаў. З дня заснавання дзейнасць Літаратурнага музея Янкі Купалы была скіравана на камплектаванне матэрыялаў і прадметаў музейнага значэння з мэтай стварэння пастаяннага музейнага фонду, фарміравання экспазіцый і выставак, складання бібліяграфічных даведнікаў і правядзення навукова-даследчай работы, звязанай з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры.Першым збіральнікам музейных рэліквій з’явілася жонка Янкі Купалы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, заслужаны дзеяч культуры БССР, стваральнік і першы дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы.


Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, 220030, вул. Янкі Купалы, 4

8 (017) 395-57-66

info@kupala-museum.by


    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 9:45-18:45
  • Каса завяршае працу за 30 хвілін да закрыцця экспазіцыі.
    У перадсвяточныя дні музей зачыняется на 1 гадзіну раней.
А хто там iдзе,
а хто там iдзе
У агромнiстай
такой
грамадзе?
— Беларусы.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
  • 09:45-18:45

  • 4

    колькасць філіялаў

  • 79 год

    узрост музея

    • пн
    • вт
    • ср
    • чт
    • пт
    • сб
    • вс
  • 8 (017) 395-57-66

Важныя даты

19.05.1944 г.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы быў створаны 19 мая 1944 г. пры Акадэміі навук БССР і да 1962 г. уваходзіў у яе сістэму. Першым дырэктарам музея 31 чэрвеня 1944 г. была прызначана Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка Янкі Купалы, заслужаны дзеяч культуры БССР. Навукова-даследчая дзейнасць музея, пачынаючы з 1945 г., была накіравана на камплектаванне матэрыялаў і прадметаў музейнага значэння з мэтай стварэння пастаяннага музейнага збору, фарміравання экспазіцый і выставак, складання бібліяграфічных даведнікаў і правядзенне навукова-даследчай работы, звязанай з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры.

У 1944 г. для патрэб музея быў адведзены трэці паверх Дома прафсаюзаў на плошчы Свабоды, 23.

20.09.1945 г.

20 верасня 1945 г. была адкрыта выстаўка аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, якая дазволіла пазнаёміць першых наведвальнікаў са спадчынай паэта. Супрацоўнікі музея імкнуліся найхутчэй ажыццявіць сваю асноўную мэту — стварыць пастаянную экспазіцыю музея. Усё ўскладанялася тым, што дом Янкі Купалы згарэў у першыя дні вайны (чэрвень 1941 г.), а разам з ім загінулі багаты архіў і бібліятэка паэта. У часы вайны загінуў і той архіў Янкі Купалы, які ён перадаў дзяржаўнай бібліятэцы ў даваенныя гады.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 4 жніўня 1945 г. было вырашана пабудаваць асобны будынак для музея Янкі Купалы.

1949 г.

Летам 1949 г. была прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб пераводзе музея Янкі Купалы ў асобны будынак па вул. Энгельса, 27.

1951 г.

Пасля рамонту ў будынку па вул. Энгельса, 27 была створана першая стацыянарная музейная экспазіцыя, якая прадэманстравала тыя нешматлікія матэрыялы, якія былі сабраныя падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады. Яны дазволілі адлюстраваць толькі дзве асноўныя тэмы ў творчасці Янкі Купалы: «Янка Купала — паэт і драматург» і «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве».

1956 г.

Будаўніцтва музея было ўключана ў генеральны план забудовы г. Мінска.

09.10.1959 г.

Літаратурны музей Янкі Купалы пераехаў у спецыяльна пабудаваны для яго будынак па вуліцы Янкі Купалы. У новым будынку была створана новая экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці паэта. Яна праіснавала да пачатку 1970-х гг.

1962 г.

У выніку рэарганізацыі Акадэміі навук БССР у 1962 г. музей Янкі Купалы перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства культуры БССР.

1973 г.

У 1973 г. супрацоўнікі музея пачалі працу над новым экпазіцыйным праектам, адметнай рысай якога стала тое, што ў экспазіцыі, акрамя літаратурнай часткі, прадугледжвалася значная мемарыяльная: фрагмент пецярбургскай кватэры Янкі Купалы, гасцёўня і кабінет ў доме паэта ў Мінску, куток маскоўскай кватэры мастака Елісеева і інш.

05.05.1976 г.

Новая эспазіцыя была створана за два гады і 5 мая 1976 г. ўрачыста адкрыта для наведвальнікаў (мастак — Эдуард Агуновіч).

1990-я гг.

У 1990-я гг. праведзена мадэрнізацыя экспазіцыі, адлюстравана жыццё і дзейнасць Янкі Купалы ў 1920-1930-х гг.

2007 г.

Да 125-годдзя паэта, былі адноўлены залы, прысвечаныя тэмам: «Жыццё і дзейнасць Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Таямніца яго смерці» і «Пецярбургскі перыяд ў жыцці паэта».

03.08.2012 г.

3 жніўня 2012 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новай профільнай экспазіцыі «Шляхі» Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.


Галерея изображений

View the embedded image gallery online at:
https://www.kupala-museum.by/muzej#sigProId507a864b76