Monday, 14 August 2023 12:16

Branch «Levki»

  • font size decrease font size increase font size
  • Print
  • Email
  • Image Gallery
  • Be the first to comment!
Rate this item
(0 votes)

Vitebsk region, Orsha district, 211038, village Levki

У склад мемарыяльнага комплексу ўваходзяць дача Купалы, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, домік шафёра, гасцініца, гаспадарчыя пабудовы, гараж, у якім экспануецца машына пісьменніка “Шэўрале”, падараваная яму ўрадам БССР у 1939 г., помнік “Восень паэта” (скульптар А. Анікейчык), участак лесу, зона масавых гулянняў.

Сучаснае мультымедыйнае абсталяванне экспазіцыі дае магчымасць глыбей адчуць атмасферу часу і прысутнасць паэта. Кожная музейная зала мае свой голас: песні на словы Купалы, аўдыёзапіс яго голасу, птушыныя спевы. А мультымедыйнае акно, што знаходзіцца ў стылізаваным пакоі лясніцтва 1930-х, дазваляе кінуць позірк на ляўкоўскае бытаванне песняра.

Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак:

  • Мемарыяльная зона: рэканструяваная дача Янкі Купалы. У полымі вайны дача паэта згарэла.
  • Літаратурна-дакументальная частка размешчана ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва, што ацалеў падчас апошняй вайны. Скразной тэмай яе стала ўвасабленне вобраза “Госці”, разгорнутага ў аднайменным вершы ляўкоўскага цыкла.

Важныя даты

04.08.1945 г.

Філіял “Ляўкі” заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР №1139-292 “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

1962 г.

Да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы тут была ўсталявана мемарыяльная дошка. У 1962-1977 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках.

1977 г.

Экспазіцыя мадэрнізавана і значна пашырана.

11.10.1978 г.

Створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.

1981-1982 г.

Дачны дом пісьменніка быў адноўлены па праекту Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча.

2015 г.

У Ляўках створана новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя.


Additional Info

  • Время:

    09:45-17:45

  • Площадь:

    19 га

    агульная плошча

  • Возраст:

    61 год

    узрост музея

  • График:
    • Mo
    • Tu
    • We
    • Th
    • Fr
    • Sa
    • Su
  • Телефон: 8 02165 7 16 46
Read 225 times Last modified on Tuesday, 12 March 2024 09:28

Image Gallery

More in this category: Branch «Okopy» »

Leave a comment